БЕЛ Ł РУС

У Гродне затрымалі грамадскую актывістку Валянціну Навумаву

9.09.2025 / 10:38

Nashaniva.com

У Гродне ў пятніцу, 5 верасня, затрымалі грамадскую актывістку Валянціну Навумаву. Яна змешчана пад арышт, паведамляе «Гродзенская праваабарона».

Фота: Гродзенская праваабарона

Супраць яе вядзецца крымінальная справа, дакладна вядома, што фігуруе артыкул 367 КК (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), магчыма выстаўлены і іншыя абвінавачванні.

Валянціна Навумава значны час была сябрам партыі левых «Справядлівы свет». Яе пераследавалі і раней. Так у 2017 годзе яна была засуджана па адміністрацыйнай справе за ўдзел у акцыі «недармаедаў» 15 сакавіка 2017 года. Тады яе засудзілі да штрафу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула