Лукашэнка загадаў вярнуцца да пахаванай 13 гадоў таму ідэі стварэння фінансава-прамысловых груп
Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з апаратам Нацыянальнага банка і кіраўніцтвам банкаў даручыў прапрацаваць пытанне аб стварэнні фінансава-прамысловых груп, піша БелТА.
Фота: БелТА
«У мэтах прыцягнення ў эканоміку дадатковых рэсурсаў для рэалізацыі інвестыцыйных праграм Нацыянальнаму банку з удзелам банкаў і дзяржорганаў мэтазгодна прапрацаваць пытанне аб магчымай эканамічнай інтэграцыі фінансавага і прамысловага капіталаў шляхам стварэння фінансава-прамысловых груп», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка нагадаў, што ў Беларусі «неаднаразова падступаліся» да такіх груп. У 1995 годзе быў прыняты ўказ, а ў 1999 годзе — спецыяльны закон, які ў 2012 годзе сышоў на нішто.
«Стварэнне ФПГ будзе спрыяць фармаванню новай сістэмы інвеставання, больш эфектыўнаму задзейнічанню фінансавых актываў банкаў як патэнцыйных інвестараў», — лічыць Аляксандр Лукашэнка. Да фінансавання інвестыцый, падкрэсліў ён, павінны больш актыўна падключацца не толькі банкі, але і нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі, якім варта ўкараняць новыя фінансавыя інструменты падтрымкі. Галоўны крытэр пры гэтым — рост іх долі ў ВУП.
«Дарэчы, у нас быў эксперымент, калі ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымала акцыі ААТ «Белшына». Ну, і вынік? З улікам таго, што экспарт шын упаў на 20%, вопыт не вельмі ўдалы. Можа быць, не. Сёння паведаміце», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.