БЕЛ Ł РУС

За расследаванне супраць Паўла Латушкі абяцаюць салідныя грошы

9.09.2025 / 14:30

Nashaniva.com

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне паведамляе пра спробы за фінансавае ўзнагароджанне запрашаць да ўдзелу ў «незалежным расследаванні» ў сувязі з сітуацыяй, звязанай з фальшывымі абвінавачваннямі з боку Вольгі Карпушонак у адрас Паўла Латушкі.

Павел Латушка. Фота ОСЦ

«У адрас адной з беларускіх актывістак паступіла прапанова пад прыкрыццём журналіста незалежнага выдання за ўзнагароджанне ў 10 000 еўра выказаць сваё меркаванне адносна дадзенай сітуацыі, нібыта ў рамках незалежнага расследавання. Просім незалежныя СМІ, грамадскіх дзеячаў, палітыкаў быць уважлівымі і аб’ектыўнымі пры асвятленні сітуацыі з беспадстаўнымі абвінавачваннямі», — паведамляе НАУ.

У Народным антыкрызісным упраўленні сцвярджаюць, што дадзеныя абвінавачванні не маюць пад сабой «ні найменшага падмурку, з’яўляюцца ілжывымі і пад прыкрыццём нібыта асабістага канфлікту паміж Вольгай Карпушонок і Паўлам Латушкам з’яўляюцца складовай часткай спецаперацыі спецслужбаў рэжыму і шырокамаштабнай атакі ў дачыненні да нашай каманды».

***

30 жніўня дэлегатка Каардынацыйнай рады і прадстаўніца ад дэмакратычнай Беларусі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Вольга Карпушонак на сваёй старонцы ў фэйсбуку абвінаваціла Паўла Латушку ў сэксуальных дамаганнях. 

Павел Латушка адхіліў гэтыя абвінавачванні. Атаку ж з боку Карпушонак ён лічыць вынікам дзейнасці спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі.

Пасля таго неўзабаве высветлілася, што Карпушонак перабралася з Польшчы спачатку ў Іспанію, а пасля ў Бразілію.

У пятніцу, 5 верасня, Павел Латушка паведаміў, што падаў пазоў у Акруговы суд Варшавы аб абароне гонару і годнасці з хадайніцтвам аб забеспячэнні пазову. У пазове Вользе Карпушонак прапануецца на працягу чатырнаццаці дзён з дня ўступлення ў сілу рашэння суда, вынесенага па дадзенай справе, апублікаваць замацаваны пост-абвяржэнне ў фэйсбуку

Чытайце таксама:

Латушка праз суд патрабуе ад Карпушонак публічных выбачэнняў

Аб'яднаны пераходны кабінет стаў на бок Паўла Латушкі ў канфлікце з Вольгай Карпушонак

У Каардынацыйнай радзе высветлілі, што Карпушонак з сакавіка стала падазрона цікавіцца, чым КР займаецца

Вольга Карпушонак дайшла ў сваіх скаргах да Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы

Вольга Карпушонак знаходзіцца ў Рыа-дэ-Жанэйра?

Каментары да артыкула