У Мінску калекцыянер прадаў чужыя карціны, перададзеныя яму на ацэнку
У мінскую міліцыю звярнулася 62-гадовая жыхарка Смалявіцкага раёна, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Скрыншот з відэа
Жанчына расказала, што падчас мастацкай выставы ў сталіцы яна пазнаёмілася з яе куратарам і пазней перадала яму для ацэнкі 15 карцін, якія дасталіся ёй у спадчыну. Праз некалькі месяцаў назад яна іх так і не атрымала.
Сілавікі высветлілі, што 73-гадовы калекцыянер паспеў прадаць чужыя творы мастацтва. Гэта 11 палотнаў амаль на 10 тысяч рублёў. Атрыманыя грошы ён патраціў.
Астатнія чатыры карціны мужчына захоўваў дома. Іх і яшчэ некалькі работ, якія фігурант змог выкупіць назад, канфіскавалі і вярнулі гаспадыні. Следчыя завялі крымінальную справу за прысваенне чужой маёмасці.
Чытайце таксама:
Мужчына так разводзіўся з жонкай, што адразу пасля пасяджэння зарабіў крыміналку
У Аргенціне сямейная пара вярнула карціну, скрадзеную нацыстамі. Хоць і не хацела гэтага рабіць