За ўдзел у пратэстах асудзілі былую актывістку АГП
Колішняй актывістцы Аб'яднанай грамадзянскай партыі Святлане Каваленцы прысудзілі 2,5 года хатняй хіміі паводле артыкула аб грубым парушэнні парадку, паведамілі ў АГП.
Святлана Каваленка
«У канцы ліпеня яе судзілі і прысудзілі да 2,5 гадоў хатняй хіміі», — гаворыцца ў паведамленні партыі.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, гэта адбылося 25 ліпеня 2025 года ў Партызанскім раённым судзе Мінска.
Раней Каваленку дадалі ў спіс «экстрэмістаў».
Чытайце таксама:
У Гродне затрымалі грамадскую актывістку Валянціну Навумаву
Пяць гадоў таму затрымалі Максіма Знака
Па «справе Гаюна» асудзілі шматдзетную маці з Мазырскага раёна