БЕЛ Ł РУС

Эрлінг Холанд паставіў рэкорд XXI стагоддзя ў сусветным футболе

10.09.2025 / 7:31

Nashaniva.com

Форвард зборнай Нарвегіі Эрлінг Холанд забіў пяць мячоў у матчы 6-га тура групавога этапу еўрапейскай кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2026 года з нацыянальнай камандай Малдовы (11:1), упісаўшы сваё імя ў гісторыю.

Фота: Jose Breton/Pics Action/NurPhoto via Getty Images

Ён стаў першым гульцом у гэтым стагоддзі, які забіў пяць галоў у адборачным матчы чэмпіянату свету, піша Championat.com.

Гэта таксама першы з 1977 года пента-трык у такіх матчах. 48 гадоў таму Ханс Кранкль забіў пяць галоў у матчы Аўстрыя — Мальта.

Пасля гэтай гульні Нарвегія з 15 баламі ўзначальвае турнірную табліцу адборачнай групы I. Тут адборачны турнір, у адрозненне ад групы, дзе гуляюць беларусы, пачаўся ў сакавіку.

Чытайце таксама:

Эрлінг Холанд дадаў прозвішча маці на футболку

Зборная Беларусі па футболе пачала адбор на чэмпіянат свету з грандыёзнага правалу

Зборная Беларусі прайграла другі матч адбору да чэмпіянату свету

У гульцоў футбольнай зборнай Беларусі могуць узнікнуць праблемы з брытанскімі візамі

Каментары да артыкула