БЕЛ Ł РУС

У Польшчу заляцелі больш за два дзясяткі расійскіх дронаў, а не 10

10.09.2025 / 11:38

Nashaniva.com

Падчас начнога парушэння паветранай прасторы Польшчы было выяўлена больш за 20, найхутчэй 23 расійскія беспілотнікі. Па іх стралялі галоўным чынам нідэрландскія F-35, піша Rczeczpospolita.pl.

Адзін з дронаў пашкодзіў дом у вёсцы Вырыкі. Скрыншот відэа TVP Info

Уначы адбылося беспрэцэдэнтнае парушэнне паветранай прасторы Польшчы. «Польскія і саюзніцкія сродкі назірання радарна назіралі некалькі дзясяткаў аб’ектаў, і адносна тых, якія маглі ўяўляць пагрозу, Аперацыйны камандзір Узброеных сіл прыняў рашэнне аб іх нейтралізацыі. Частка дронаў, якія ўварваліся ў нашу паветраную прастору, была збіта. Вядуцца пошукі і лакалізацыя магчымых месцаў падзення гэтых аб’ектаў», — паведаміла Аперацыйнае камандаванне Узброеных cіл Польшчы.

Як неафіцыйна даведалася выданне, аб’ектаў было аднак больш за 20, найхутчэй — 23.

Частка з іх была збіта. Гаворка, верагодна, ішла пра аб’екты, якія пры падзенні маглі нешта пашкодзіць. Для іх збіцця былі выкарыстаны баявыя самалёты. Вядома, што ў аперацыі бралі ўдзел нідэрландскія F-35, якія з’явіліся ў Польшчы першага верасня і павінны застацца тут да канца года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула