Рыжанкоў пра закрыццё Польшчай мяжы: Гэта антынародны крок
Міністр замежных спраў Беларусі пракаментаваў закрыццё Польшчай мяжы з Беларуссю ў ноч на 12 верасня з прычыны сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў, піша БелТА.
Максім Рыжанкоў. Скрыншот відэа
Ён заявіў, што гэты крок — антынародны, скіраваны супраць простых людзей, якія планавалі свае паездкі.
Паводле яго слоў, гэта таксама праява несумленнай канкурэнцыі. І палякі такім чынам пакаралі саміх сябе і сваіх партнёраў. Акрамя таго, гэтае рашэнне, відавочна, адаб’ецца на іміджы Польшчы ў Беларусі — натуральна, не ў пазітыўным ключы.
Чытайце таксама:
Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»
Да чаго прывядзе поўнае закрыццё мяжы з Польшчай
Літва ўзмоцніць ахову мяжы з Беларуссю і Расіяй на час вучэнняў