Ніхто пакуль не зразумеў, што сказаў Трамп пра залёт расійскіх дронаў у Польшчу
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зрабіў у сваёй сацсетцы Truth Social вельмі лапідарны допіс, адну з частак якога можна трактаваць вельмі шырока.
«Што там з Расіяй, якая парушыла польскую паветраную прастору дронамі? Here we go!», — напісаў Трамп.
А што ж значыць гэтае Here we go (Вымаўляецца: гіа ўі ґоў)? Часам гэта перакладаецца як «пачалося», а часам як «ага!», а часам як «ну во!», а часам як «я ж казаў!».
Чат-бот Gemini на наш запыт адказаў, што лічыць, што тут мелася на ўвазе акурат апошняе: «Аўтар словаў меў на ўвазе «Вось вам, калі ласка, яшчэ адзін прыклад таго, што адбываецца». Гэта выраз расчаравання або цынічнага пацвярджэння таго, што падзеі развіваюцца па прадказальным, негатыўным сцэнары».
Чытайце таксама:
Джэй Дзі Вэнс: Трамп не бачыць ніякіх прычын, каб эканамічна ізаляваць Расію пасля вайны
Трамп заклікаў ЕС увесці пошліны на тавары з Індыі і Кітая, каб аказаць ціск на Пуціна
Туск: Беспілотнікі ў паветранай прасторы Польшчы былі расійскімі