БЕЛ Ł РУС

На мяжы з Украінай адкрылі новую памежную заставу

10.09.2025 / 19:26

Nashaniva.com

На мяжы з Украінай адкрылі трэцюю з пачатку года памежную заставу. Новы комплекс «Асарэвічы» ў Брагінскім раёне, на ўчастку Гомельскай памежнай групы, быў адкрыты 10 верасня, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт (ДПК).

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел старшыня ДПК Канстанцін Моластаў, старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко і памочнік Лукашэнкі — інспектар па Гомельскай вобласці Руслан Пархамовіч.

Начальнік Гомельскай пагранічнай групы Дзмітрый Віннікаў адзначыў, што застава «Асарэвічы» — гэта сучасны комплекс будынкаў і збудаванняў, дзе створаныя ўсе ўмовы для службы, размяшчэння і побыту асабовага складу. Ён выказаў упэўненасць, што комплекс дапаможа ўмацаваць ахову дзяржаўнай мяжы на паўднёвым кірунку.

Камандзір «памежнага судна» Максім Цярэшчанка паведаміў, што застава размяшчаецца на рачным участку беларуска-ўкраінскай мяжы. Пагранічнікі патрулююць раку Дняпро, каб выяўляць людзей, якія перасякаюць мяжу, а таксама бачыць прыкметы падрыхтоўкі да яе парушэння. 

Чытайце таксама:

У Дзяржаўнай памежнай службе Украіны не выключаюць правакацый падчас вучэнняў «Захад-2025»

На мяжы з Украінай адкрылі новы комплекс для памежнай заставы

На паўднёвай мяжы Беларусі адкрылі памежную заставу «Грабяні»

У Беларусі на мяжы з Украінай пабудуюць яшчэ адну заставу. Цана ўражвае

Каментары да артыкула