Беларусь адчувае адказ на затрыманне польскага манаха — намеснік кіраўніка МЗС Польшчы
Беларусь ужо адчувае польскі адказ на затрыманне манаха Гжэгажа Гавела па падазрэнні ў шпіянажы. Пра гэта ў эфіры TVP info заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Басацкі. Ён назваў затрыманне духоўнай асобы правакацыяй, піша Reform.
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Басацкі. Скрын відэа
«Беларусы на мінулым тыдні перайшлі чарговы Рубікон, ці затрымалі польскага манаха спосабам, які з поўнай упэўненасцю з'яўляецца іх правакацыяй, каб яшчэ мацней абвастрыць адносіны. Наш адказ ясны, і яны гэта бачаць і адчуваюць. У нас ужо ёсць сігналы, што яны пакутуюць з гэтай прычыны. Закрыццё азначае закрыццё мяжы і эканамічную ізаляцыю Беларусі», — сказаў ён.
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск раней паабяцаў адказ на затрыманне грамадзяніна Польшчы ў Беларусі. «Мы рыхтуем, скажу шчыра, адпаведныя меры, калі гэтая сітуацыя не зменіцца. І ў вельмі кароткія тэрміны», — заявіў польскі прэм'ер.
Cёння ноччу будзе поўнасцю закрыта мяжа Польшчы з Беларуссю, уключаючы аўтамабільныя і чыгуначныя пераходы. Афіцыйна яна закрываецца ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025» да адмены адпаведнага рашэння аб закрыцці.