БЕЛ Ł РУС

Латвія можа цалкам закрыць мяжу з Расіяй і Беларуссю

11.09.2025 / 12:16

Nashaniva.com

У чацвер, 11 верасня, Сейм Латвіі перадаў на разгляд Камісіі па нацыянальнай бяспецы ўнесены Нацыянальным аб’яднаннем праект рашэння аб поўным закрыцці мяжы Латвіі з Расіяй і Беларуссю на час правядзення ваенных вучэнняў «Захад», што стартуюць заўтра, піша Delfi.lv.

Мяжа Беларусі і Латвіі ў раёне Друі

За перадачу праекта на разгляд камісіі прагаласавалі 70 дэпутатаў, 13 парламентарыяў выступілі супраць такога рашэння, адзін устрымаўся.

Перад галасаваннем дэпутат ад Нацаб’яднання Яніс Домбрава настойваў, што праект павінен быць разгледжаны і рашэнне прынята ўжо сёння.

Праект рашэння прадугледжвае даручыць прэм’ер-міністру Эвіцы Сіліня неадкладна прыняць рашэнне ўрада аб поўным закрыцці мяжы Латвіі з Расіяй і Беларуссю на час вучэнняў «Захад», а таксама абавязаць Міністэрства абароны прыняць дадатковыя меры для своечасовай рэакцыі на любыя пагрозы бяспецы.

Таксама Латвія збіраецца закрыць паветраную прастору з Беларуссю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула