БЕЛ Ł РУС

Пад Гроднам аўтамабіль збіў пяцігадовага хлопчыка

11.09.2025 / 14:25

Nashaniva.com

Каля 7:45 35-гадовая жанчына за рулём аўтамабіля «Volvo» рухалася па вуліцы Міра ў вёсцы Квасоўка.

 

У гэты ж час па ходніках у спадарожным напрамку ішоў 5-гадовы хлопчык — разам са сваім бацькам.

Падчас раз’езду з машынай дзіця раптоўна выбегла на праезную частку і сутыкнулася з люстэркам задняга выгляду аўтамабіля.

У выніку здарэння хлопчык атрымаў ссадзіны і пераломы — яго даставілі ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі, паведамляе абласное ДАІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула