БЕЛ Ł РУС

У Рыбакова на сустрэчы Коўла з Лукашэнкам моцна трэсліся рукі

11.09.2025 / 15:20

Nashaniva.com

У пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН Валянціна Рыбакова, які, відавочна, курыруе амерыканска-беларускія перамовы, прыкметна трэсліся рукі, калі ён перадаваў ліст ад Дональда Трампа і яго жонкі Меланіі Аляксандру Лукашэнку.

Валянцін Рыбакоў гэтым разам, як і ў мінулыя перамовы Лукашэнкі з амерыканцамі, быў перакладчыкам падчас гутаркі.

На відэа трапіў момант яго перадачы ліста Трампа Лукашэнку. Магчыма ад урачыстасці моманту ў пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН і мужа віцэ-прэм’еркі Наталлі Пяткевіч затрэсліся рукі.

Лукашэнка ж папрасіў Рыбакова перадаць падзяку прэзідэнту ЗША Дональду Трампу і яго жонцы Меланіі за пасланне. «Мы ўмеем чытаць паміж радкоў», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула