БЕЛ Ł РУС

«Падрабязнасцяў не ведаем». «Белавія» не папярэдзілі, што з кампаніі здымуць санкцыі

11.09.2025 / 16:42

Nashaniva.com

Намеснік генеральнага дырэктара «Белавія» Глеб Пархамовіч пракаментаваў навіну пра тое, што ЗША знялі санкцыі з кампаніі.

Пархамовіч адзначыў, што навіна стала для яго нечаканасцю. Таму ў кампаніі пакуль нічога не ведаюць.

Рашэнне пры гэтым ён назваў доўгачаканым, піша БелТА.

«Авіякампанія з натхненнем успрыняла заяву прадстаўніка Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Джона Коўла аб зняцці санкцый. Не буду хаваць, што яна стала, з аднаго боку, нечаканай для авіякампаніі, але з другога боку — доўгачаканай. На жаль, мы падрабязнасцямі зараз не валодаем», — адзначыў Пархамовіч.

Кампанія паабяцала выпусціць прэс-рэліз, калі ўсё стане зразумела.

Аб зняцці санкцый з «Белавія» абвясціў юрыст прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джон Коўл на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Пасля яго візіту на свабоду выйшлі 52 палітвязня.

Чытайце таксама:

Ці змогуць самалёты «Белавія» пасля зняцця санкцый ЗША зноў лётаць у Еўропу?

ЗША здымаюць санкцыі з «Белавіі»

Вызваленыя 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца дэпартавацца, стаіць у нейтральнай зоне

Пасажыры «Белавіі» змогуць замовіць харчаванне перад палётам

Каментары да артыкула