БЕЛ Ł РУС

Аб'яўлены збор на падтрымку вызваленых палітвязняў

11.09.2025 / 17:51

Nashaniva.com

На платформе «Байсол» аб'явілі збор на карысць вызваленых сёння беларускіх палітвязняў. Гэтых людзей прымусова дэпартуюць з краіны, і ім патрэбная дапамога.

Людзей з падарваным здароўем і без сродкаў да існавання прымусова дэпартавалі з Беларусі, і без дапамогі з боку суайчыннікаў ім будзе невыносна складана.

«Кожны вызвалены атрымае €1000 праз BYSOL са сродкаў Міжнароднага гуманітарнага фонду, аднак гэтай сумы недастаткова для закрыцця ўсіх пытанняў. Таму мы адкрывам збор на €50000 для дапамогі палітвязням, якія былі выпушчаныя. Мы мяркуем, што многія з іх будуць у цяжкім стане і некаторым спатрэбіцца тэрміновая дапамога», — паведамляецца на платформе.

Ёсць падставы меркаваць, што гэтая хваля вызваленняў — не апошняя.

«Мы чакаем, што рэжым будзе і надалей выпускаць людзей, спрабуючы, ў тым ліку, перагрузіць сістэму салідарнасці, якую мы з вамі выбудоўвалі апошнія 5 гадоў. І гэта сур'ёзны выклік для ўсіх нас!», — канстатуе «Байсол».

Сума збору — €50000, паўдзельнічаць у ім можна тут.

Чытайце таксама:

Поўны спіс 52 вызваленых палітвязняў

Журналіст Манцэвіч, блогеры Казлоў і Вінаградаў, палітык Кучук. паплечнікі Аўтуховіча і Статкевіча. Хто яшчэ з палітвязняў вызваліўся сёння?

Ціск Польшчы даў вынік: на свабоду масава выйшлі журналісты «Белсата». Але пакуль не Пачобут

ФОТА з беларуска-літоўскай мяжы проста зараз. Найхутчэй, у кадры Мікола Статкевіч

Каментары да артыкула