БЕЛ Ł РУС

Сёння пачынаюцца беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2025»

12.09.2025 / 7:12

Nashaniva.com

Яны пройдуць з 12 па 16 верасня на палігонах Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны

Мэта вучэнняў — адпрацоўка сумесных дзеянняў беларускіх і расійскіх войскаў у межах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы і гатоўнасці да адбіцця магчымай агрэсіі, паведамляе Мінабароны.

Ключавыя аспекты падрыхтоўкі, на якіх засяроджаны вучэнні: удасканаленне навыкаў камандавання і штабоў у кіраванні войскамі пры адбіцці агрэсіі, павышэнне ўзроўню ўзаемадзеяння паміж органамі кіравання і палявога навучання ваеннаслужачых, а таксама адпрацоўка сумесных дзеянняў па нейтралізацыі пагроз і стабілізацыі абстаноўкі на межах Саюзнай дзяржавы.

Мінабароны падкрэслівае, што вучэнні «Захад» — гэта планаванае мерапрыемства, якому папярэднічала серыя падрыхтоўчых манеўраў на тэрыторыі абедзвюх краін.

Вучэнні на тэрыторыі Беларусі праводзіцца на палігонах, размешчаных у глыбіні краіны або ў яе ўсходніх рэгіёнах, і носяць абарончы характар, дадае ведамства.

Нагадаем, што Польша ад сёння цалкам закрыла сваю мяжу з Беларуссю.

Чытайце таксама:

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Каментары да артыкула