ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка
Тэлевядоўцу, блогера і прыхільніка Трампа застрэлілі ў штаце Юта ў сераду.
Скрыншот відэа ФБР
ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка з месца злачынства ў штаце Юта.
«Пасля страляніны злачынец скочыў з даху і схаваўся з месца злачынства. Сярод знойдзеных на даху слядоў былі адбіткі абутку, перадплечча і далоні. Зброя і боепрыпасы стралка былі выяўлены ў лесе недалёка ад універсітэта», — гаворыцца ў паведамленні ФБР у X.
ФБР абвясціла ўзнагароду $100 тыс. за інфармацыю, якая дапаможа ў затрыманні злачынцы.
Так віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс асабіста даставіў труну з целам у Арызону, дзе жыў блогер.