Лукашэнка загадаў развіваць Мінск без шкляных будынкаў, бетону і перанаселенасці
Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі адкрыцця рэканструяванага гісторыка-культурнага комплексу «Лошыцкі» абазначыў перспектывы развіцця сталіцы, піша БелТА.
Лукашэнка і кіраўнік Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў
Ён падкрэсліў, што ў Беларусі далікатна ставяцца да захавання і рэканструкцыі гістарычных аб’ектаў, і комплекс «Лошыцкі» — адзін з такіх прыкладаў. Ён, павінен стаць цэнтрам прыцягнення для гарадскіх жыхароў і гасцей сталіцы, дзе можна адпачыць, правесці час з дзецьмі.
«Мая палітыка, а значыць, і ваша, — ствараць і захоўваць», — заявіў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што гэтай палітыкі ў Беларусі будуць прытрымлівацца і надалей.
Такой жа нязменнай застаецца палітыка Лукашэнкі ў дачыненні да будучыні развіцця Мінска — яго нельга перанасельваць, застройваць «шклянымі будынкамі і бетонам».