БЕЛ Ł РУС

Пяскоў заявіў пра паўзу ў перамовах паміж РФ і Украінай

12.09.2025 / 13:56

Nashaniva.com

«Трэба зняць ружовыя акуляры», — мяркуе прадстаўнік Крамля.

Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў падчас сённяшняга брыфінгу заявіў пра «паўзу» ў перамовах з Украінай: «Нельга насіць ружовыя акуляры і чакаць, што перамоўны працэс дасць вокамгненныя вынікі. І тут я хачу нагадаць словы прэзідэнта Трампа, які таксама сказаў, што спачатку думаў, што гэта атрымаецца ўсё ўрэгуляваць у адзін момант, але потым зразумеў, што для гэтага неабходна больш часу».

«Каналы зносін [перагаворных груп] ёсць, яны наладжаны. Нашы перагаворшчыкі маюць магчымасць па гэтых каналах мець зносіны. Але пакуль, напэўна, хутчэй можна казаць пра паўзу» — сказаў прэс-сакратар Пуціна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула