У Столінскім раёне прарвала трубаправод
У Столінскім раёне каля пасёлка Рэчыца здарыўся пралом трубаправода. Пра гэта паведамілі ў МНС.
Фота: МНС
Па інфармацыі міністэрства, без халоднай вады засталіся 2829 абанентаў, у тым ліку дзве школы, два дзіцячыя сады і сацыяльны прытулак.
«На месца здарэння выязджаў старшыня раённай камісіі па надзвычайных сітуацыях. Столінскаму ЖКГ даручана ў кароткія тэрміны ліквідаваць пралом трубаправода і арганізаваць бесперабойнае забеспячэнне насельніцтва пітной вадой», — гаворыцца ў паведамленні.
На месцы працуюць дзве аварыйныя брыгады, арганізаваны падвоз вады.