Названа імя забойцы Чарлі Кірка
Забойцам актывіста Чарлі Кірка з'яўляецца 22-гадовы мясцовы жыхар з Юты Тайлер Робінсан, паведамляе New York Post са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах.
Скрыншот відэа NY Post
Паводле папярэдніх даных, падазраваны зрабіў адзін стрэл з вышыні прыкладна за 200 метраў ад намёта, дзе знаходзіўся Кірк падчас выступу ва Універсітэце Юты, адзначае выданне.