Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі
Сёння ў Мінску прайшоў фінал конкурсу «Міс Беларусь — 2025», на якім традыцыйна прысутнічаў сам Лукашэнка. Само мерапрыемства зрабілі максімальна ідэалагічна вывераным.
Арганізатары адабралі цытаты пра жанчын, якія калі-небудзь прамаўляў Лукашэнка, і размясцілі іх на касцюмах усіх удзельніц фінала конкурсу.
Адна з цытат сцвярджае, што «жанчыны — наша самая эфектыўная дыпламатычная зброя», другая — што «пакліканне жанчыны ўпрыгожваць свет», трэцяя — што «беларускія жанчыны сапраўдныя працаўніцы», і гэтак далей.
Пераможцай конкурсу сёлета абвясцілі навучэнку Наваполацкага музычнага каледжа Алену Кучарук.
Чытайце таксама:
Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава
Дзе цяпер працуе былая фаварытка Лукашэнкі Марыя Васілевіч
Удзельніцам «Міс Беларусь» дазволілі мець татуіроўкі і пірсінг
Як склаўся лёс дзяўчыны, якая ў 2020-м запрасіла Лукашэнку на танец?