БЕЛ Ł РУС

Трамп і Пуцін могуць сустрэцца на саміце ў Малайзіі

13.09.2025 / 8:38

Nashaniva.com

Расійскі палітык і амерыканскі лідар возьмуць удзел у саміце Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) у кастрычніку, паведамляе агенцтва Bernama. У Крамлі і Белым доме гэтую інфармацыю пакуль не каментуюць.

Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін падчас саміта на Алясцы 15 жніўня 2025 года. Фота: Jae C. Hong / AP

Таксама на мерапрыемстве будуць прысутнічаць прэм’ер-міністр Кітая Лі Цян, бразільскі лідар Лула да Сілва і прэзідэнт ПАР Сірыл Рамафоса.

У ліпені ў Куала-Лумпуры ўжо адбывалася сустрэча міністраў краін АСЕАН. На ёй, у прыватнасці, сустрэліся кіраўнікі дыпламатычных ведамстваў Расіі і ЗША Сяргей Лаўроў і Марка Рубіа.

Апошні раз Пуцін і Трамп сустракаліся на Алясцы 15 жніўня, таксама яны некалькі разоў размаўлялі па тэлефоне. Яны абмяркоўвалі спосабы спынення вайны ва Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула