БЕЛ Ł РУС

Віленская «Дапамога» тэрмінова збірае вопратку, пасцелю, хатнія рэчы для вызваленых

13.09.2025 / 10:43

Nashaniva.com

У «Замку», якім апякуецца «Дапамога», працуе гуманітарны склад. Цяпер склад амаль пусты, паведамляе арганізацыя «Дапамога».

Прэс-канферэнцыя палітвязняў у Вільні ў пятніцу, 12 верасня

У сувязі з тым, што да нас учора прыехала шмат людзей, вялікая да вас просьба, дарагія беларусы! Мы вельмі маем патрэбу ў вашай дапамозе! 

Дапамога заклікае:

— перабярыце свае рэчы, калі ласка, тое, што не носіце, што не шкада аддаць, прывязіце, калі ласка, у Замак!

вельмі патрэбны мужчынскае адзенне, абутак.

— жаночае таксама не пашкодзіць. 

—таксама вітаюцца падушкі, бялізна, коўдры, пледы і іншае.

«Вялікая просьба, каб рэчы былі чыстыя, памытыя, каб чалавек адразу надзеў і пайшоў гуляць па цудоўнай Вільні», — заклікаюць у арганізацыі.

Рэчы можна пакінуць каля каміна на першым паверсе.

Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10

Чытайце таксама:

Беларусы сабралі ўжо 100 тысяч еўра на патрэбы выпушчаных на волю палітвязняў

Каментары да артыкула