БЕЛ Ł РУС

Тры чалавекі загінулі, шасцёра параненыя з-за амаль бесперапынных расійскіх абстрэлаў Канстанцінаўкі Данецкай вобласці

13.09.2025 / 14:40

Nashaniva.com

Тры чалавекі загінулі, шасцёра параненыя з-за амаль бесперапынных расійскіх абстрэлаў Канстанцінаўкі Данецкай вобласці. Пра гэта заявіў кіраўнік абласной адміністрацыі Вадзім Філашкін.

Фота Вадзіма Філашкіна

«З самай раніцы горад пад агнём варожай артылерыі і ўдарамі авіябомбаў. Пашкоджаны адміністрацыйны будынак, шматлікія прыватныя дамы і шматпавярхоўкі. Аб’ёмы пашкоджанняў пастаянна растуць, паколькі абстрэлы працягваюцца амаль без перапынку», — гаворыцца ў яго паведамленні. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула