БЕЛ Ł РУС

Цягнік Адлер-Калінінград праз выбух за рэйках спазняецца ў Беларусь на 6 гадзін

14.09.2025 / 13:48

Nashaniva.com

Белчыгунка паведаміла пра сур'ёзнае спазненне цягніка з Адлера ў Калінінград. Прычына — выбух на рэйках у Арлоўскай вобласці.

«Паводле інфармацыі, якая паступіла ад расійскай чыгункі, у сувязі са змяненнем маршруту руху па тэрыторыі Арлоўскай вобласці (Расія) 14 верасня цягнік №359 Адлер — Калінінград адпраўленнем з Адлера 12 верасня прыбудзе на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь са спазненнем арыенціровачна 6 гадзін», — паведамляе БЧ.

Увечары 13 верасня ў Арлоўскай вобласці адбыўся падрыў на чыгунцы. Тры супрацоўнікі Расгвардыі загінулі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула