БЕЛ Ł РУС

На вучэннях «Захад-2025» вайскоўцы вызвалялі авіязавод ад тэрарыстаў ФОТЫ

14.09.2025 / 14:34

Nashaniva.com

На палігоне МНС «Светлая Рошча» ў рамках сумесных вучэнняў «Захад-2025» вайскоўцы знішчылі незаконныя ўзброеныя фарміраванні, якія ўмоўна захапілі частку авіярамонтнага прадпрыемства.

Усе фота: Алег Някала, Арцём Берасцень / Ваяр

Для выяўлення варожых сіл і ацэнкі вынікаў бою выкарыстоўваліся беспілотныя лятальныя апараты. Пасля правядзення дэталёвай разведкі да актыўных дзеянняў прыступілі штурмавыя групы. Першым этапам было блакіраванне тэрыторыі прадпрыемства, затым — знішчэнне ўмоўнага праціўніка і перадача аб’екта пад ахову тэрытарыяльным войскам.

Як пракаментаваў «Ваяру» ананімны камандзір воінскай часткі, раніцай 14 верасня ўмоўны праціўнік захапіў «адзін з аб’ектаў крытычнай інфраструктуры дзяржавы». У адказ падраздзяленне здзейсніла марш па дарогах агульнага карыстання пры падтрымцы авіяцыі і заблакіравала праціўніка.

Ён таксама адзначыў, што ўзаемадзеянне было наладжана з саюзнікамі, а наступальная фаза праходзіла пры падтрымцы бронетэхнікі і штурмавых груп. «

Саюзнікі ажыццявілі штурм трох будынкаў, зачысцілі іх, праціўнік быў знішчаны». У рамках вучэнняў таксама была праведзена эвакуацыя параненых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула