БЕЛ Ł РУС

Супрацоўнік ЖКГ браў хабар праз схованку ў прыбіральні

14.09.2025 / 15:31

Nashaniva.com

У Мінску па крымінальнай справе затрымалі менеджара прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паведамляе Генеральная пракуратура.

Паводле следства, абвінавачаны неаднаразова атрымліваў ад прадстаўніка прыватнага бізнесу грошы — ён атрымаў 40 тыс. беларускіх рублёў і 21 тыс. долараў ЗША.

Сродкі перадаваліся за лаяльныя адносіны пры прыёмцы работ, выкананых прыватным суб'ектам гаспадарання на аб'ектах капітальнага будаўніцтва, а таксама за першачарговы разлік за выкананыя работы.

Як піша пракуратура, затрыманы пры атрыманні хабараў выяўляў асцярожнасць і вынаходлівасць. Напрыклад, сума ў 21 тыс. долараў ЗША па яго ўказанні перадавалася праз схованку, размешчаную ў туалеце офіснага памяшкання.

Заведзена крымінальная справа. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула