БЕЛ Ł РУС

У Лепельскім раёне з балота выцягвалі пенсіянерку, якая правяла там больш за суткі

14.09.2025 / 17:13

Nashaniva.com

77-гадовую жыхарку вёскі Кветча шукалі больш за суткі. Балоцістая мясцовасць істотна ўскладніла ратавальную аперацыю.

Ратавальная аперацыя на балоце. Скрыншот відэа МНС

Як паведамляе МНС, сігнал аб знікненні паступіў 12 верасня: суседка жанчыны набрала 101, калі заўважыла, што тая не вярнулася з грыбоў.

Да пошукаў адразу далучыліся ратавальнікі. Спачатку ім удавалася падтрымліваць сувязь з пенсіянеркай па тэлефоне, але неўзабаве яна спынілася. Балоцістая мясцовасць істотна ўскладніла аперацыю.

Увечары 13 верасня жанчыну адшукалі ў лесе. Нягледзячы на тое, што яна правяла на холадзе і ў сырасці больш за суткі, здароўю пенсіянеркі нічога не пагражае, медычная дапамога ёй не спатрэбілася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула