БЕЛ Ł РУС

Міліцыя сцвярджае, што на канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА

14.09.2025 / 16:51

Nashaniva.com

Учора каля Палаца спорту прайшоў вялікі святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня горада, хэдлайнерам якога стаў расійскі рэпер Мот. 

Выступленне рэпера Мота. Фота: Анлайнер

Уся пляцоўка перад сцэнай была шчыльна запоўненая. Паводле даных міліцыі канцэрт сабраў каля 120 тысяч чалавек. 

На разагрэве ў рэпера выступілі кавер-бэнд Iodo Band, дыджэй Holdi і шоу-праект «NE Руки Вверх», які падарыў ноту настальгіі вядомымі хітамі «Крошка моя» і «Алёшка». Завяршалі вечар ды-джэі Swanky Tunes.

@arseniygecevich #деньгорода #минск ♬ оригинальный звук - Арсений Гецевич

@_ramger_ Это вам не концерт Викенда, дорогие @siuzanna.ss #деньгорода #минск #мот ♬ Август - это ты - МОТ

View on Threads

Канцэрт быў бясплатным — яго арганізаваў Мінгарвыканкам разам з кампаніяй А1. Але, як адзначаюць некаторыя мінчукі, пытанні выклікалі якасць гуку, сістэма пропуску і культура публікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула