БЕЛ Ł РУС

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

14.09.2025 / 20:41

Nashaniva.com

Каб не трапіць у «нізкі статус», ён быў вымушаны сам зрэзаць на сабе скуру. 

Ілля Дубскі. Фота: Наша Ніва

Жыхар Асіповічаў Ілля Дубскі быў сярод тых 52 палітзняволеных, якія былі 11 верасня 2025 года вызвалены рэжымам Лукашэнкі і прымусова выцесненыя за мяжу.

Дубскі быў затрыманы ўвосень 2020 года і быў асуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі  за «распальванне варожасці».

У калоніі, дзе ён адбываў пакаранне, ён падвяргаўся псіхалагічнаму і фізічнаму ціску, піша Dissidentby.

Адміністрацыя загадала яму прыбраць татуіроўку, інакш пагражалі «зніжэннем статусу» і тым, што ён «ніколі не выйдзе на волю». У выніку Ілья быў вымушаны самастойна выразаць татуіроўку лязом, што пакінула вялікі рубец на руцэ.

Зведзеная татуіроўка з Пагоняй. Фота: Dissidentby

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула