«Эмі-2025»: больш за ўсіх узнагарод атрымаў брытанскі серыял «Пераходны ўзрост»
На цырымоніі ўручэння прэмій «Эмі» за найлепшыя англамоўныя тэлевізійныя працы ў гэтым годзе больш за ўсіх узнагарод — шэсць — атрымаў брытанскі міні-серыял «Пераходны ўзрост» (Adolescence), а яго акцёр Оўэн Купер стаў самым маладым у гісторыі ўладальнікам прэміі «Эмі», піша Бі-бі-сі.
Оўэн Купер. Фота: Kevin Winter / Getty Images
«Пераходны ўзрост» выйшаў у сакавіку гэтага года на Netflix. Гэта чатырохсерыйная псіхалагічная драма пра забойства ў школе, знятая брытанцамі на чале з рэжысёрам Філіпам Баранціні.
15-гадовы Оўэн Купер атрымаў прэмію як лепшы акцёр другога плана ў міні-серыяле. Прэмію за найлепшае выкананне галоўнай ролі ў міні-серыяле прысудзілі Стывену Грэму за ролю ў тым жа фільме.
Колін Фарэл вітае Стывена Грэма на цырымоніі ўручэння «Эмі». Фота: Matt Winkelmeyer/Getty Images for MPTF
Найлепшым поўнафарматным серыялам на штогадовай цырымоніі ў Лос-Анджэлесе прызнаны амерыканскі «медыцынскі» серыял «Бальніца Піт» пра работнікаў бальніцы ў Пітсбургу, а Ноа Уайлі стаў найлепшым выканаўцам мужчынскай галоўнай ролі.
Найлепшым камедыйным серыялам прызнана («Кінастудыя»), зробленая канадскім комікам Сэтам Рогенам з паплечнікамі, і дадаткова да гэтага Роген атрымаў «Эмі» і як найлепшы выканаўца галоўнай мужчынскай ролі ў камедыі. «Кінастудыя» выйшла ў сакавіку на Apple TV+. Агулам «Кінастудыя!» перамагла складанасці ў 13 намінацыях
Найлепшай актрысай-выканаўцай галоўнай ролі стала ў гэтым годзе амерыканка Брыт Лаўэр, якая грае ў фантастычным серыяле «Раздзяленне» («Sewerance»).
Чытайце таксама:
Серыял, які можа стаць адкрыццём года. Расказваем пра «Пераходны ўзрост»
Серыял «Бальніца Піт» — 15 неймаверных гадзін змагання за жыцці