БЕЛ Ł РУС

ЕГУ прызнаюць экстрэмісцкай арганізацыяй

15.09.2025 / 10:15

Nashaniva.com

Генпракурор Швед накіраваў у Вярхоўны суд заяву аб прызнанні Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта «экстрэмісцкай арганізацыяй».

«ЕГУ, пазіцыянуючы сябе ў якасці беларускай ВНУ ў выгнанні, праводзіць мэтанакіраваную работу па дэстабілізацыі сацыяльна-палітычнай абстаноўкі ў краіне, аказвае метадычную, арганізацыйную і фінансавую дапамогу прадстаўнікам радыкальна палітызаваных груповак і выкарыстоўваецца спецыяльнымі службамі некаторых сумежных дзяржаў для нанясення шкоды інтарэсам Беларусі.

Мэты, якія дэкларуюцца, — падрыхтоўка беларускай моладзі да рэалізацыі заходніх сцэнарыяў трансфармацыі палітычнай сістэмы ў Беларусі, прасоўванне «альтэрнатыўных» трактовак гістарычных, культурных і іншых падзей, так званых дэмакратычных каштоўнасцяў, ідэй «еўрапейскасці», — гаворыцца ў заяве.

Варта адзначыць, што арганізацыя — гэта не экстрэмісцкае фармаванне, а мякчэйшы варыянт. Няма крымінальнай адказнасці за ўзаемадзеянне з ім.

Раней сацсеткі ЕГУ былі прызнаныя экстрэмісцкімі.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт працуе ў Вільні з 2004 года пасля закрыцця ў Беларусі. У ім вучыцца больш за 1000 студэнтаў, галоўным чынам беларусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула