БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская заклікала сусветную супольнасць патрабаваць вызвалення Міколы Статкевіча

15.09.2025 / 12:26

Nashaniva.com

Дэмакратычная лідарка Беларусі выступіла з заклікам патрабаваць вызвалення Міколы Статкевіча, які быў вызвалены ў мінулы чацвер, але адмовіўся пакідаць Беларусь і зноў быў арыштаваны.

«На мінулым тыдні кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года адмовіўся ад прымусовай дэпартацыі пасля вызвалення разам з іншымі 51 палітвязнем», — напісала палітык 15 верасня на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х, рэагуючы на інфармацыю «Нашай Нівы», што Статкевіч знайшоўся ў калоніі ў Глыбокім.

Як стала нам вядома, былы вайсковец «знайшоўся» ў Глыбокім, дзе адбываў 14-гадовы тэрмін.

69-гадовы экс-кандыдат у прэзідэнты ў чацвер высадзіў нагою дзверы аўтобуса і выйшаў у нейтральнай зоне між Беларуссю і Літвой, калі яго спрабавалі дэпартаваць 11 верасня.

Статкевіча арыштавалі яшчэ да выбараў 2020 года. Апошнія 2 гады і 7 месяцаў трымалі ў рэжыме інкамунікада на турэмным рэжыме ў памяшканні камернага тыпу ў калоніі Глыбокага, ад яго не было ні слова, ні вестачкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула