БЕЛ Ł РУС

Святлана Ціханоўская лятала на еўрапейскі форум на верталёце. А хто гэта аплачваў?

15.09.2025 / 16:17

Nashaniva.com

Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі расказаў «Нашай Ніве», чаму на канферэнцыю ў італьянскім Вентатэнэ дэмакратычная лідарка дабіралася менавіта верталётам.

Скрыншот відэа ў тг-канале Святланы Ціханоўскай

Нядаўна Святлана Ціханоўская ўдзельнічала ў Першым Еўрапейскім форуме за свабоду і дэмакратыю, які праходзіў пры падтрымцы Еўрапарламента ў Вентатэнэ. Гэта італьянскі востраў у Тырэнскім моры.

«Для Еўрапейскага парламента і арганізатараў канферэнцыі было вельмі важна, каб там прагучаў голас дэмакратычнай Беларусі як краіны, якая мае еўрапейскае мінулае і, спадзяёмся, еўрапейскую будучыню. Таму адзіным практычным вырашэннем, улічваючы складаны графік нашай прэзідэнткі, і таксама ў сувязі з тым, што ўвесь апошні тыдзень у нас быў прысвечаны нашым героям (вызваленым палітвязням), быў варыянт з верталётам. Даўжэй застацца мы таксама не маглі, бо на панядзелак у Вільні запланавана важная сустрэча з новым спікерам Сейма Літвы Юозасам Олекасам», — расказаў Дзяніс Кучынскі. 

Ён адзначыў, што пералёт на верталёце ў адзін бок доўжыўся 45 хвілін. Але аплачваў пералёт прымаючы бок, таму колькі ён каштаваў, дарадцу невядома.

Чытайце таксама:

Ціханоўская: Гэта было не вызваленне, а дэпартацыя

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў дэпартацыю часткі палітвязняў без пашпартоў

«Букет ад Сяргея, торт ад дзяцей і праца»: як Святлана Ціханоўская адзначае свой 43-ці дзень нараджэння

Ціханоўская пра залёт расійскіх дронаў у Польшчу: Еўропа павінна адказаць адзінствам і сілай, каб спыніць гэтую агрэсію

Каментары да артыкула