БЕЛ Ł РУС

Расія нанесла ўдар па камбайнерах у Сумскай вобласці, параненыя 12 чалавек

15.09.2025 / 12:53

Nashaniva.com

Удар па сельскагаспадарчым прадпрыемстве быў нанесены вечарам 14 верасня дзвюма ракетамі, паведаміла пракуратура Сумскай вобласці Украіны.

Фота: Пракуратура Украіны

Параненыя 12 чалавек, якія займаліся ўборкай ураджаю. Адзін з параненых знаходзіцца ў цяжкім стане. Таксама пашкоджана каля 30 адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі.

З пачаткам сезона ўборкі ўраджаю ва Украіне ўлады некалькіх прыфрантавых рэгіёнаў неаднаразова паведамлялі пра наўмысныя ўдары расійскіх вайскоўцаў па фермерах, якія працуюць у палях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула