Лукашэнка спытаў у кіраўніка Мытнага камітэта, што робіцца на польскай мяжы
Аляксандр Лукашэнка сёння прыняў з дакладам старшыню Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзіміра Арлоўскага, піша БелТА.
«Ну што там у вас здарылася на мяжы? Кажуць, не хочаце прапускаць аўтамабільны транспарт. Не ведаю, туды і/або назад. Чэргі ўтварыліся. Што там, палякі дзіўнае вытвараюць? Прафесійная ацэнка. Не палітычная, а прафесійная. Што там з імі адбываецца? Гэта першае пытанне. Хачу, каб мяне праінфармавалі пра сітуацыю на мяжы з пункту гледжання мытні», — сказаў Лукашэнка.
Другое пытанне, якое ён пазначыў, датычылася праваахоўнай дзейнасці. «Здаецца, яны (шэраг суседніх краін) з намі не супрацоўнічаюць, але ўсё ж такі шкодзяць яны дастаткова. І наркотыкі, выбуховыя рэчывы і іншае праз мяжу перамяшчаецца», — сказаў Лукашэнка.
Ён адзначыў, што і нядаўна былі факты затрымання наркатычных сродкаў, а таксама выбуховак. Апошняя, як сцвярджаецца, прызначалася для наступнага транзіту ў Расію. «Тым не менш. Расія — гэта не чужая нам дзяржава», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.