Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён
Усё пасля атрыманай траўмы галавы.
Расійская турыстка пачала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця пасля таго, як упала каля басейна ў Тайландзе і загаварыла на старажытнарускай: курыць расчоску, п’е ласьён і губляе сутнасць размовы праз тры секунды.
Паводле Mash, тайскія дактары прагледзелі некроз, ампутавалі вуха і праз пару дзён выпісалі дадому — без трэпанацыі, маўляў, і так пройдзе. Цяпер жанчына пазнае сваякоў на пару секунд і адразу забывае. Маці кажа, што быццам зноў выхоўвае трохгадовую дачку.
Хутка іх чакаюць у Томску — у НДІ псіхічнага здароўя будуць спрабаваць вярнуць жанчыну ў рэальнасць.
45‑гадовая Алена з Томска па адукацыі філолаг. Яна прыехала на курорт аднавіць сілы пасля пахавання бацькі. На другі дзень жанчына паслізнулася на прыступках басейна, ударылася галавой і ўпала ў ваду — яе выцягнулі і выклікалі хуткую. Медыкі дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму, пералом вуха і страту памяці. Рэкамендацыя — трэпанацыя чэрапа.
Турыстка цалкам страціла памяць. Яна не памятае свайго імя і не пазнае блізкую сяброўку. Больш за тое, жанчына камунікуе з навакольнымі выключна на старажытнарускай мове.
У чым прычына гэтага феномену, невядома. Верагодна, гэта звязана з тым, што Алена скончыла філфак, дзе якраз вывучала старажытнарускую.
Нядаўна пра падобную гісторыю паведамлялі ў Нідэрландах. Там 17‑гадовы хлопец пасля аперацыі на калене забыўся родную мову і пачаў размаўляць з усімі на англійскай. Ён думаў, што апынуўся ў ЗША.