БЕЛ Ł РУС

Пад Уладзівастокам адбыўся выбух у вайсковай часці: сілавікі шукаюць магчымых дыверсантаў

16.09.2025 / 10:21

Nashaniva.com

У раёне пасёлка Шчытавая пад Уладзівастокам раніцай прагрымеў магутны выбух. Канал ВЧК-ОГПУ сцвярджае, што выбух быў на тэрыторыі вайсковай часці № 40159, якая ў афіцыйных дакументах фігуруе як «склад».

Скрын відэа

Паводле крыніц канала, неўзабаве пасля інцыдэнту на месцы з’явілася спецтэхніка, сілавікі і верталёт Мі-8. Тэрыторыя вакол была часткова ачэплена, а мясцовыя жыхары заўважылі ўзмоцненую прысутнасць паліцыі побач са школай, размешчанай побач з аб’ектам.

Афіцыйная версія, агучаная антытэрарыстычнай камісіяй, — інцыдэнт звязаны з «газавым абсталяваннем». Аднак мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што ніякага газавага абсталявання ў часці няма. Вайскоўцы ў размовах з грамадзянамі называлі выбухі «вучэннямі».

У маі ў тым жа рэгіёне ўжо адбываўся падобны інцыдэнт. У тым выпадку не паведамляліся прычыны выбухаў, але назіральнікі звязвалі сітуацыю з магчымай дыверсіяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула