БЕЛ Ł РУС

ФІФА аб’яднала вераснёвую і кастрычніцкую паўзы на матчы зборных

16.09.2025 / 10:36

Nashaniva.com

Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) абвясціла пра зліццё дзвюх паўзаў на паядынкі зборных, што праводзяцца ў верасні і кастрычніку. Правіла ўступіць у сілу з восені 2026 года і разлічана на пяць гадоў.

Зборныя, уключна з гаспадынямі будучага чэмпіянату свету — Канадай, ЗША і Мексікай, што заваявалі пуцёўкі на галоўнае футбольнае першынство. Fifa.com

Цяпер першая міжнародная восеньская паўза будзе праходзіць з 21 верасня па 6 кастрычніка (16 дзён). За гэты перыяд зборныя правядуць да чатырох матчаў, але пры гэтым у ФІФА разлічваюць, што такое рашэнне дазволіць знізіць колькасць траўмаў у футбалістаў. Акрамя таго, гульцам давядзецца радзей з’язджаць у размяшчэнне зборных.

Апошні ж міжнародны восеньскі перапынак застанецца без зменаў. У наступным годзе ён пройдзе з 9 па 17 лістапада і разлічаны на дзве гульні.

Зараз міжнародная паўза складае 10-11 дзён. Так у верасні гэтага года яна была з 1 па 11 верасня, калі праводзіліся адборачныя матчы да чэмпіянату свету ў Еўропе, абедзвюх Амерык, Афрыкі і Азіі. Зборная Беларусі, напрыклад, згуляла ў адборы з Грэцыяй і Шатландыяй.

У гэты час была паўза ў футбольных чэмпіянатах усіх краін у вышэйшых дывізіёнах, у тым ліку Беларусі, а часам і ў другіх дывізіёнах. Часам футбольныя клубы неахвотна адпускаюць сваіх футбалістаў у зборныя, бо тыя атрымліваюць траўмы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула