БЕЛ Ł РУС

Украінец і 17-гадовая беларуска. Паліцыя Варшавы ўдакладніла інфармацыю пра затрыманых з дронам

16.09.2025 / 11:27

Nashaniva.com

Служба аховы Польшчы ўчора нейтралізавала дрон, які лётаў над урадавымі будынкамі ў цэнтры польскай сталіцы. Паліцыя расследуе абставіны інцыдэнту.

Ілюстрацыйнае фота: Artur Widak/NurPhoto via Getty Images

Паводле апошняй інфармацыі паліцыі, па справе былі затрыманыя дзве асобы: 21-гадовы грамадзянін Украіны і 17-гадовая грамадзянка Беларусі. Затрыманне адбылося ў панядзелак каля 19-й гадзіны, паведамляе TVP Info.

Аб інцыдэнце і ўжытых працэдурах быў запытаны ў эфіры TVN24 намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Душчык.

— Дрон лётаў на тэрыторыях, на якіх не павінен быў быць. Ён быў збіты. Затрыманыя таксама асобы, якія кіравалі гэтым дронам. (…) Гэтыя асобы былі дапытаныя ўначы. Паглядзім, якімі будуць вынікі гэтых працэдураў, — сказаў Душчык. — Для мяне вельмі добрая навіна — гэта тое, што ўсё адбылося вельмі хутка: з’явіўся дрон і літаральна праз кароткі час быў нейтралізаваны, а асобы затрыманыя. Дзяржава зноў спрацавала, — дадаў ён.

Улады пакуль не агучылі мэты маладых людзей, але гаворка можа ісці як пра неабдуманы запуск дрона ў забароненай для палётаў зоне цэнтра Варшавы, так і пра мэтанакіраваны збор інфармацыі або праверку рэакцыі службаў бяспекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула