БЕЛ Ł РУС

Расійскі сенатар Джабараў пагражае Польшчы новым падзелам: «наступае на старыя граблі»

16.09.2025 / 12:29

Nashaniva.com

Першы намеснік кіраўніка камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Уладзімір Джабараў, заявіў, што ўлады Польшчы агрэсіўнай русафобскай палітыкай і заявамі «наступаюць на старыя граблі» і рызыкуюць ізноў прывесці краіну да страты дзяржаўнасці і падзелу. 

Уладзімір Джабараў. Фота: Вікіпедыя

«Польшча і так заўсёды была несяброўскай краінай у дачыненні да Расіі і Беларусі. А цяпер з-за сваёй русафобіі асобныя польскія палітыкі зусім страцілі страх. Яны зноў наступаюць на старыя граблі. Калі Польшча працягне «глядзець на Усход», абвінавачваючы яго ў разнастайных пагрозах польскай дзяржаўнасці, не выключана, што яна зноў перажыве падзел, як гэта было не раз у яе гісторыі», — напісаў Джабараў у тэлеграм-канале.

Ветэран ФСБ Джабараў рэгулярна выказваецца на расійскіх тэлеканалах, часта — з рэзкімі антызаходнімі і антыўкраінскімі заявамі. Ён адзін з «галасоў» Савета Федэрацыі па знешнепалітычных пытаннях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула