БЕЛ Ł РУС

Сёння ў мінскай школе задымілася ў сталовай

16.09.2025 / 14:6

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў школе №30 на вуліцы Жукоўскага. 

У 12:24 ад сістэмы перадачы паведамленняў аб надзвычайных сітуацыях «Маланка» выратавальнікам паступіла паведамленне аб узгаранні ў школе №30.

Па прыбыцці ў сталовай школы назіралася моцнае задымленне.

Высветлілася, што загарэліся свяцільнік і нацяжная столь на плошчы 1 кв.м.

Ніхто не пацярпеў. Са школы эвакуявана 1432 дзяцей і 98 дарослых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула