Да 105-годдзя Купалаўскага тэатра выпусцілі гадзіннікі «Паўлінка»
Калекцыя «Паўлінка» створана для тых, хто шануе культуру, спадчыну і прыгажосць імгненняў, якія ператвараюцца ў вечнасць, прэзентуе новую калекцыю «Луч».
Фота: Luch.by
15 верасня Тэатр імя Янкі Купалы ў Мінску адсвяткаваў 105-годдзе з дня адкрыцця і дзейнасці легендарным спектаклем «Паўлінка». У гонар 105-годдзя тэатра брэнд «Луч» разам з Купалаўскім тэатрам прэзентаваў асаблівую лімітаваную калекцыю гадзіннікаў і будзільнікаў «Паўлінка».
Корпус — са стыльным пакрыццём «ружовае золата», сферычнае шкло і раменьчык з натуральнай скуры насычанага барвовага і цёплага карычневага адценняў.
Выпушчаныя дзве мадэлі ў барвовым і карычневым выкананні. Кожная створана абмежаваным тыражом у 105 асобнікаў. Цана: 529 руб.
Будзільнік — таксама лімітаваны выпуск у 105 асобнікаў.
Пачатак продажу — сёння, 16 верасня.