Памёр акцёр і рэжысёр Роберт Рэдфард
Яму было 89 год.
Фота: Arnold Jerocki / Getty Images
Пра гэта The New York Times заявіла Сіндзі Бергер, выканаўчы дырэктар рэкламнага агенцтва Rogers & Cowan. Паводле яе слоў, Рэдфорд памёр у сне ў сваім доме ў Юце. Яму было 89 год.
Рэдфард — зорка фільмаў «Бутч Кэсідзі і Сандэнс Кід», «Уся прэзідэнцкая раць», «Тры дні Кондарa» і многіх іншых. У якасці рэжысёра ён зняў карціны, у прыватнасці, «Звычайныя людзі» і «Тэлевіктарына».