БЕЛ Ł РУС

Былы міністр юстыцыі Хаменка папрасіўся на выхад з Савета Рэспублікі. Ён быў намеснікам Качанавай

16.09.2025 / 15:53

Nashaniva.com

Яго пасаду цяпер заняў Уладзіслаў Татарыновіч.

Сяргей Хаменка асноўную вядомасць набыў, заняўшы ў 2021 годзе пасаду міністра юстыцыі.

Сяргей Хаменка не толькі перастае быць намеснікам Качанавай, але нават пакідае Савет Рэспублікі ўвогуле. Паведамляецца, што гэта ўсё робіцца па ягонай уласнай ініцыятыве, іншых падрабязнасцяў пакуль няма.

У Мінюст Сяргей Хаменка у кастрычніку 2021 года трапіў без ніякай для гэтага падрыхтоўкі, паколькі да юрыспрудэнцыі да таго часу не меў аніякага дачынення, а служыў у органах унутраных спраў. Перад тым ён узначальваў Дэпартамент аховы МУС, а са снежня 2019 года займаў пасаду намесніка міністра ўнутраных спраў.

Вялікіх прававых кампетэнцый ад яго ніхто не патрабаваў, асноўнай задачай было забяспячэнне фармальнай ліквідацыі ўсіх без разбору структур грамадзянскай супольнасці, а з гэтым сілавік у крэсле міністра юстыцыі справіўся бліскуча.

У красавіку 2024 года яго знялі з пасады кіраўніка Мінюста і прызначылі ў Савет Рэспублікі. Але пратрымаўся ён тут толькі каля паўтара года. 

Выпадак, калі член Савета пакідае яго па ўласным жаданні, унікальны. Пакуль невядома, чым гэта тлумачыцца і ці сапраўды гэта не звязана ні з якім кампраметуючым учынкам. 

Чытайце таксама:

Былы міністр юстыцыі Хаменка цяпер возьмецца за мэты ўстойлівага развіцця

Новы намеснік Качанавай Сяргей Хаменка паказаў, што здольны гаварыць не горш за яе. Журналісты не стрымалі эмоцый

Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка страціў пасаду. Віцэ-прэм'ер Заяц таксама

Каментары да артыкула