Памянялі законы, якія тычацца выдачы мікрапазык
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у другім чытанні прынялі законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях выдачы пазык». Нормы законапраекта накіраваны на абарону правоў пазычальнікаў — фізічных асоб, змяншэнне пазыковай нагрузкі на такіх грамадзян, выключэнне выпадкаў заключэння з грамадзянамі дамоў пазыкі на кабальных умовах, а таксама на павышэнне даверу насельніцтва да фінансавага сектару, піша Myfin.by.
Праектам закона ўносяцца змены ў Грамадзянскі кодэкс, законы «Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі» і «Аб рэкламе».
У прыватнасці, законапраектам прадугледжана:
- устанаўленне забарон на выдачу пазык фізічным асобам ІП і юрыдычнымі асобамі, якія не ажыццяўляюць мікрафінансавую дзейнасць, за выключэннем пазык уласным работнікам;
- у замежнай валюце паміж фізічнымі асобамі, а таксама ў эквіваленце замежных валют або ва ўмоўных грашовых адзінках (за выключэннем блізкіх сваякоў);
- пад заклад адзінага жылога дома (кватэры);
- увядзенне абмежаванняў па памерах працэнтаў і няўстойкі (штрафу, пені), якія спаганяюцца па дамовах пазыкі паміж фізічнымі асобамі.
Акрамя таго, уводзіцца забарона на выкарыстанне ў рэкламе рэкламадаўцаў, якія не з'яўляюцца мікрафінансавымі арганізацыямі, у тым ліку ў іх назвах, слоў «пазыка», «мікрапазыка», «мікрафінансаванне», «грошы ў доўг» або вытворных ад гэтых слоў.
Чытайце таксама:
У Беларусі ўводзяць новыя валютныя абмежаванні
У Беларусі хочуць пастрожыць правілы выдачы пазык
У Мінску асудзілі супрацоўніка хоспіса, які афармляў мікрапазыкі на пацыентаў