БЕЛ Ł РУС

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах

18.09.2025 / 9:0

Nashaniva.com

Марына Рапавец выкладае ў вакальнай школе, кіраўніцу якой нядаўна таксама судзілі.

Марына Рапавец. Фота: artvocal.by

Марыне Рапавец 42 гады. Родам яна з Бабруйска. У 2007‑м скончыла аддзялення харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Засталася жыць у Мінску.

Больш за 15 гадоў Марына займаецца педагагічнай дзейнасцю. Яна выкладала ў дзіцячай вакальнай студыі пры БДУ і дзіцячых музычных школах Мінска. Таксама кіруе ансамблем «Pretty bend» і выкладае ў музычнай школе Веранікі Яноўскай, якой таксама нядаўна прысудзілі хатнюю хімію.

Голас Марыны Рапавец гучыць у афіцыйным запісу гімна Беларусі. Яго запісвалі ў пачатку 2000‑х сіламі аркестра Узброеных сілаў і акадэмічнага хора Беларускага радыё і тэлебачання. Салістка гэтага хора Вольга Рузіна ўзгадвала, што ў хоры хапала моладзі — кіраўнік Віктар Роўда ўключаў у склад маладых і таленавітых студэнтаў.

Марыну Рапавец затрымалі ў чэрвені 2025 года і, па звестках партала Dissidentby, пасадзілі на суткі. Пасля — перавялі ў СІЗА-1 у Калядзічах.

Жанчыну нядаўна асудзілі за ўдзел у пратэстах (ч. 1 арт. 342 КК) і далі хатнюю хімію, яе імя з'явілася ў «спісе экстрэмістаў», які вядзе МУС.

Чытайце таксама:

Распавядаем, як даказваюць удзел беларусаў у пратэстах і як зменшыць рызыку

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342‑м артыкуле

Затрымліваюць людзей, у якіх адшукалі фота з пратэстаў у Google Photos. Як абараніць сябе — пакрокавы гайд

Каментары да артыкула