БЕЛ Ł РУС

Алег Газманаў аддаў махляру грошы, якія адкладаў на пенсію 10 гадоў

17.09.2025 / 10:57

Nashaniva.com

Народны артыст Расіі Алег Газманаў аддаў абвінавачанаму ў махлярстве бізнесмену Геворгу Саркісяну грошы, якія на працягу жыцця адкладаў на пенсію, паведаміў юрыст сям’і Газманава Раман Кузьмін, піша РБК.

Па словах адваката, Саркісян пачаў блізка кантактаваць з Газманавымі ў 2016 годзе.

Паводле Кузьміна, бізнесмен іх інвеставаў, а калі ў яго папрасілі грошы назад, ён іх не вярнуў.

Газманавы звярнуліся з заявай у Следчы камітэт, патлумачыў Кузьмін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула